Хто з беларускіх асветнікаў прапанаваў Пятру Першаму ўзоры літар грамадзянскага алфавіта?
Гісторыя адлічвала апошнія гады XVI стагоддзя. На
расійскі трон узышоў Пётр I, які добра ўсведамляў культурную і навуковую
адсталасць сваёй дзяржавы. У Еўропе Расію з яе азіяцкімі парадкамі
працягвалі лічыць краем дзікіх гіпербарэйцаў. Цар выпраўляе ў Еўропу
сваё Вялікае пасольства, у якім інкогніта едзе сам. Праз некаторы час Пётр I знаёміцца з Іллёй Капіевічам, адукаваным уражэнцам Беларусі. Па загадзе цара І. Капіевіч распрацоўвае шрыфт, які быў створаны ім на аснове шрыфта беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны (з улікам літараў лацінскага алфавіта — антыквы) і паслужыў у рэфармаванні расійскай азбукі. Шрыфт быў уведзены ў 1708 годзе і атрымаў назву "гражданский”. Па сутнасці грамадзянскі шрыфт – гэта некаторае спрашчэнне кірыліцы. Адбыліся наступныя змены: былі выключаны некаторыя літары, патрэбныя толькі для дакладнай перадачы правапісу запазычаных з грэчаскай мовы слоў, а менавіта Ѯ, Ѱ і Ѡ (апошняя не адразу); былі выкючаны літары, вымаўленне якіх у тагачаснай рускай мове не адрознівалася ад іншых, ці якія ўжо выйшлі з ужытку: Ѕ, Ѥ, Ѩ, Ѫ і Ѭ; былі выключаны знакі націску, прыдыханняў і скарачэнняў (цітлы); зніклі варыянты літар і лігатуры, напрыклад, Ѻ, Ѽ, Ѿ і Ѷ; напісанне літар было зменена так, каб быць падобным на лацінскую антыкву, з улікам маскоўскага пісьма. Асабліва моцна змяніліся галосныя А, Е і Я (з Ѧ); змяняліся адначасна і абрысы літар. Сцвярджалася больш круглае і плаўнае іх напісанне.
У Расіі грамадзянскі шрыфт яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў
называлі «беларускай азбукай».
Сапраўды, удасканаленая Капіевічам кірыліца, якой у яго «рэдакцыі»
дагэтуль разам з рускімі карыстаюцца беларусы, украінцы, балгары, сербы,
македонцы і іншыя народы, — гэта вельмі значны культурны набытак.
|